Зінаіда Мікалаеўна Дзехцярова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Мікалаеўна Дзехцярова (укр.: Зінаїда Миколаївна Дехтярьова; 30 кастрычніка 1927, Адэса, УССР — 19 ліпеня 2004, Львоў, Украіна) — украінская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Украінскай ССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Т. Г. Шаўчэнкі (1996).

Хуткія факты Зінаіда Мікалаеўна Дзехцярова, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Адэсе. Пасля заканчэння Адэскага музычнага вучылішча ў 1950 годзе была прынята ў тэатр музычнай камедыі, які тады знаходзіўся ў Львове. Пасля пераводу тэатра ў Адэсу, засталася ў Львове. На працягу паўстагоддзя да 2004 года іграла на сцэне Львоўскага рускага драматычнага тэатра Прыкарпацкай ваеннай акругі (ПрыКВА).

Зінаіда Дзехцярова была «прымай», зоркай тэатральнага Львова, легендарнай актрысай тэатра ПрыкВА. Зінаіда Дзехцярова карысталася шырокай папулярнасцю не толькі ва Украіне, але і далёка за яе межамі.

Муж — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны Анатоль Аляксандравіч Ратэнштэйн.

Пахаваная на Лычакоўскіх могілках у Львове.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 189. — ISBN 978-966-8955-00-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q62416080'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q116966495'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads