Казялужскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казялу́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казялужжа.

Хуткія факты Казялужскі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Небытаўскага сельсавета.

30 чэрвеня 1966 года цэнтр Небытаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Казялужжа, сельсавет перайменаваны ў Казялужскі сельсавет[1]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, населеныя пункты Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня перададзеныя ў склад Дварышчанскага сельсавета, а Куравое — у склад Велікаборскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads