Казіміраўская Слабодка

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казіміраўская Слабодкаmap
Remove ads

Казімі́раўская Слабо́дка[1] (трансліт.: Kazimiraŭskaja Slabodka, руск.: Казимировская Слободка) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Малевіцкага сельсавета[2].

Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года 34 двары, 243 жыхары, хлебазапасны магазін.

У 1921 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 годзе 65 двароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. Горкага, працавалі конная крупарушка і вятрак. У Вялікую Айчынную вайну 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 227 жыхароў. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Ключ, хутар Цёсы. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — вёска Чырвоны Бераг).

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі[3].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads