Кальман Галіцкі

князь галіцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальман Галіцкі
Remove ads

Кальман, Коломан (каля 1208 – каля 1241) – прынц Венгрыі, сын Андраша II Арпада, князь Галіцкі, герцаг Славонскі і Харвацкі, кароль белых русінаў[3].

Хуткія факты Коломан Галіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1211 годзе Андраш II у саюзе з Лешкам Белым і валынскімі князямі пасадзіў на галіцкае княжэнне Даніла Рамановіча. Але пасля адыходу венграў галіцкія баяры выгналі Рамановічаў. Тады Андраш II у саюзе з Лешкам захапіў Галіч у 1214 годзе і пасадзіў там свайго сына Кальмана. Андраш II звярнуўся да папы Інакенція III з просьбай каранаваць Кальмана галіцкай каронай і ўмацаваць яго статус уніяй галіцкай праваслаўнай царквы з каталіцкай, што і было зроблена ў 1215 годзе.

Мсціслаў Уладзіміравіч пачаў пагражаць княжэнню Кальмана ў 1215 годзе. Пасля крыжовага паходу ў Палестыну ў 1219 годзе, Мсціслаў заключыў саюз з Данілам Рамановічам і заняў Галіч. Вясной 1221 года ён ізноў уварваўся ў Галіцыю і разбіў венграў. Кальман скінуты з пасад, але Андраш II заключыў мір з Мсціславам, і Коламан стаў герцагам Харвацкім і Славонскім.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads