Кальцавы бульвар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальцавы бульвар (арм.: Օղակաձեւ Զբոսայգի), таксама Парк маладосці[1] — парк у раёне Кентрон горада Ерэван, сталіцы Арменіі.
Remove ads
Гісторыя
Быў агаданы ў генеральным плане развіцця горада 1924 года, у выніку праект ажыццёўлены толькі часткова — парк ахапляе цэнтральную частку горада з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу. Цягнецца ад праспекта Тыграна Маца і сабора Святога Рыгора Асветніка на поўдні да возера Паплавок і праспекта Маштоца на поўначы. Мае форму сярпа даўжынёй каля 2,5 кіламетраў і шырынёй 120 метраў[2], унутраную мяжу якога складаюць вуліцы Маскавяна і Ханджана, а вонкавую — вуліца Ісаакяна, вуліца Алека Манукяна і вуліца Ерванда Кочара. З поўначы на поўдзень парк перасякаюць вуліца Трачана, вуліца Абавяна, вуліца Налбандзяна, вуліца Герацы, праспект Саят-Новы і вуліца Варданяна.
Remove ads
Славутасці
У парку ўсталявана мноства помнікаў, сярод іх — помнікі класіку армянскай паэзіі Авеціку Ісаакяну, пісьменніку і рэвалюцыянеру XIX стагоддзя Мікаэлу Налбандзяну, паэту і музыканту XVIII стагоддзя Саят-Нова. У ліку паркавых скульптур — кампазіцыя «Рукі», сімвалізуючая сяброўства паміж Ерэванам і яго італьянскім горадам-братаннікам Карара, якая была падорана праз год пасля візіту ў Італію ў 1962 годзе дэлегацыі працаўнікоў Ерэвана. У скверы непадалёк знаходзіцца копія зваротнага гасцінца ерэванцаў — туфавая стэла-фантан, якую падпіраюць два баранчыкі, аўтарства архітэктара Рафо Ісраэляна[3][4].
У парку знаходзяцца будынкі Дома шахмат імя чэмпіёна свету Тыграна Петрасяна і Дома камернай музыкі імя Камітаса[4]. У паўночнай частцы парка знаходзіцца выхад са станцыі метро Ерытасардакан.
Remove ads
Галерэя
- Рукі дружбы, падараныя горадам Карара
- Помнік паэту Егішэ Чарэнцу
- Статуя палкаводца Вардана Маміканяна
Зноскі
- Egishe Sargsi︠a︡n, Konstantin Surenovich Khudaverdi︠a︡n. Армения: страна и люди : путеводитель. — 1998. — С. 116. — 207 с.
- Советская Армения. Справочник-путеводитель. — Издательство ЦК КП Армении, 1980. — 35 000 экз.
- Путеводитель «Армения. НКР». — Ереван: «Тигран-Мец», 2012. — 700 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads