Капліца-пахавальня Талочкаў

Вялікая Ракавіца From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Талочкаўmap
Remove ads

Капліца-пахавальня Талочкаў — капліца-пахавальня ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна. Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у былым прысядзібным парку. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як пахавальня ўладальніка маёнтка Талочкі[1][2].

Thumb
Капліца-пахавальня ў 1907 годзе
Хуткія факты Капліца-пахавальня Талочкаў, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Капліца-пахавальня з боку апсіды

Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, накрытым стромкім двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная званіца, спічасты шацёр якой акаймоўвала аркатура з фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Ракавіца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. ISBN 985-6302-37-4.
  2. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 311. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads