Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчала ў Аляксандраўскім скверы.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы пры ўваходзе ў Аляксандраўскі сквер, на рагу вуліц Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) і Дамініканскай (цяпер вул. Энгельса)[1], у памяць пра цудоўнае выратаванне імператара Аляксандра II ад гібелі ў 1866 годзе, калі на яго здзейсніў замах Дзмітрый Каракозаў. Капліца была асвячона ў маі 1869 года. Ад капліцы сквер стаў называецца Аляксандраўскім[2].
У апошнія гады свайго існавання ўяўляла сабой газетны шапік[2]. Знесена ў 1929 годзе[1][2].
Remove ads
Архітэктура
Твор архітэктуры неарускага стылю. Мела выгляд цэнтрычнай пабудовы, завершанай гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзваліся 2 бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурная пластыка ўзбагачалася вуглавымі слупамі-бочкамі, гранёнымі франтонамі з какошнікамі па вуглах бачковых дахаў, крыжамі-нішамі, арнаментальнай разьбой парталаў і ліштваў[1].
Зноскі
- Царква ў гонар Казанскай і іконы Маці Божай (Чыгуначная) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 541—542. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads