Каралеўскі палац (Брусель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскі палац у Бруселі (фр.: Palais Royal de Bruxelles, нідэрл.: Koninklijk Paleis van Brussel) — афіцыйная рэзідэнцыя бельгійскага манарха, размешчаная ў цэнтры сталіцы ў Брусельскім парку.
Бельгійская каралеўская сям’я насамрэч пражывае ў Лакенскім палацы, размешчаным у брусельскім раёне Лакен. Каралеўскі палац жа выкарыстоўваецца каралём галоўным чынам як месца для афіцыйных мерапрыемстваў.[2]
Сучасны фасад у стылі класіцызму з’явіўся толькі ў 1900-я гады. Сам жа будынак палаца пачалі будаваць у канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага на гэтым месцы знаходзіўся Каўдэнберг, замак-рэзідэнцыя герцагаў Брабанцкіх, пабудаваны меркавана ў канцы XI стагоддзя і знішчаны пажарам у 1731 годзе.[3]
Каралеўскі палац не варта блытаць з Домам караля («Хлебным домам») на плошчы Гран-Плас, які, нягледзячы на назву і размяшчэнне ў гістарычным цэнтры Бруселя, ніколі не выкарыстоўваўся для патрэб манархаў.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі палац у Бруселі
- Palace of Brussels — старонка Каралеўскага палаца ў Бруселі.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- Каралеўскі Палац у Бруселі Архівавана 29 жніўня 2010.
- Гісторыя Бруселя Архівавана 31 жніўня 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads