Карл Рабль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Рабль (ням.: Karl Rabl; 2 мая 1853, Вельс, Верхняя Аўстрыя - 24 снежня 1917, Лейпцыг) — аўстрыйскі эмбрыёлаг, цытолаг і анатам.
Remove ads
Біяграфія
Адукацыю атрымаў ва ўніверсітэтах Вены, Лейпцыга і Іены. Прафесар Венскага (з 1885), Пражскага (з 1886) і Лейпцыгскага (з 1904) універсітэтаў. Асноўныя працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, а таксама канечнасцяў і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё крышталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш. Устанавіў палярнасць клеткавых ядраў. Вылучыў сумесна з Т. Баверы тэорыю індывідуальнасці храмасом, выкарыстаную пазней, для абгрунтавання храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Remove ads
Зноскі
- Carl Rabl // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Carl Rabl // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Рабль Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Krackowizer F., Berger F. Rabl, Karl // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Institut für Kulturraumforschung Ostbaierns und der Nachbarregionen (IKON), 1931. — S. 251–252. — 411 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads