Карл Станіслававіч Куркевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карл Станіслававіч Куркевіч (17 кастрычніка 1926, Мазыр, Гомельская вобласць, Беларуская ССР19 сакавіка 2002, Рыга, Латвія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Хуткія факты Карл Станіслававіч Куркевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1926 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Беларус. У 1941 годзе скончыў 7 класаў сярэдняй школы[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, ваяваў у складзе партызанскага атрада імя Громава 64-й партызанскай брыгады. У арміі і на фронце з чэрвеня 1944 года на пасадзе аўтаматчыка роты аўтаматчыкаў 515-га стралковага палка. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у Берлінскай аперацыі[1].

Радавы К. С. Куркевіч 4 студзеня 1945 года падчас адбіцця атакі праціўніка ў ваколіцах горада Франкфурт-на-Одэры меткім агнём знішчыў 15 ворагаў. Загадам камандзіра 134-й стралковай дывізіі № 0614 ад 20 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

У ноч на 26 студзеня 1945 года К. С. Куркевіч, дзейнічаючы ў складзе групы захопу на паўночна-заходняй ускраіне горада Франкфурт, імклівым кідком пераадолеў аддкрытую мясцовасць, уварваўся ў дом, дваіх праціўнікаў знішчыў, а дваіх узяў у палон і даставіў у штаб палка. 9 сакавіка 1945 года загадам па 69-й арміі ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

19 красавіка 1945 года, адбіваючы контратаку ворага ў раёне населенага пункта Дэберын, агнём з аўтамата ліквідаваў 18 салдатаў. 20 красавіка 1945 года, вядучы за сабой таварышаў, у раёне вышыні 62,0 падняўся ў атаку і ў ходзе бою знішчыў 13 праціўнікаў, а дваіх захапіў у палон[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1945 года радавы Куркевіч Карл Станіслававіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1950 годзе старшыня К. С. Куркевіч дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Рыга. Працаваў інструктарам вытворчага навучання на Рыжскім тэкстыльным камбінаце. Памер 19 сакавіка 2002 года[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads