Карла Цэкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карла Цэкі (італ.: Carlo Zecchi; 8 ліпеня 1903, Рым — 31 жніўня 1984, Зальцбург) — італьянскі піяніст і дырыжор.
Вучыўся ў Рыме, затым у Берліне ў Феруча Бузоні і Артура Шнабеля. Гастраляваў у Еўропе з 1922 года. У рэпертуары Цэкі былі творы Шумана і Ліста, а таксама ранняя італьянская музыка. Пасля аўтамабільнай аварыі 1939 года пакінуў сольную кар'еру, але працягваў выступаць як піяніст ў складзе розных камерных ансамбляў, у тым ліку ў даволі складаных партыях, — асабліва вядомы дуэт Цэкі з віяланчэлістам Энрыка Майнардзі. У 1964—1976 гадах узначальваў Венскі камерны аркестр. Выкладаў у рымскай музычнай акадэміі Санта-Чэчылія і ў зальцбургскім Моцартэуме, у 1945—1947 гадах кіраўнік камісар Кансерваторыі імя Расіні ў Пезара.
Remove ads
Зноскі
- Brozović D., Ladan T. Carlo Zecchi // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Цекки Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #130803634 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads