Карфаген мусіць быць разбураны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карфаген мусіць быць разбураны
Remove ads

«Карфаге́н му́сіць быць разбу́раны» (лац.: Carthago delenda est) ці «Акрамя таго, я мяркую, што Карфаген мусіць быць разбураны» (лац.: Ceterum censeo Carthaginem delendam esse) — лацінскі крылаты выраз, які азначае настойлівы заклік да барацьбы з ворагам ці перашкодай. У шырэйшым сэнсе — сталае вяртанне да аднаго і таго ж пытання, не зважаючы на агульную тэматыку абмеркавання.

Thumb
Марк Порцый Катон, вядомы сваімі выступамі ў Сенаце з заклікам да разбурэння Карфагена
Thumb
Месца размяшчэння Карфагена ў Паўночнай Афрыцы.
Remove ads

Гісторыя выразу

У працы «Жыццё Катона Старэйшага» старажытнагрэчаскі жыццяпісец Плутарх згадвае, што рымскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч Катон Старэйшы, непрымірымы вораг Карфагена, сканчаў усе свае прамовы (безуважна да іх тэматыкі) ў сенаце фразай: «Акрамя таго, я мяркую, што Карфаген мусіць быць разбураны» (лац.: Ceterum censeo Carthaginem esse delendam). Разнастайныя формы выразу таксама сустракаюцца ў некаторых іншых старажытных крыніцах[1].

Remove ads

Гістарычная падаплёка

Нягледзячы на поспех першай і другой Пунічных войнаў, у якіх Рым змагаўся з фінікійскім горадам-дзяржавай Карфагенам за панаванне ў Міжземным моры, рымляне атрымалі шэраг крыўдных паражэнняў ад Карфагена і баяліся яго адраджэння, што прывяло да жадання поўнай перамогі і адпомсты ўсіх стратаў. Акрамя таго, Карфаген хутка аднаўляўся і па-ранейшаму ствараў значную канкурэнцыю рымскаму гандлю. Гэта і прывяло да з'яўлення настойліва паўтаранага закліку.

У рэшце рэшт падчас трэцяй Пунічнай вайны паўмільённы горад Карфаген быў цалкам знішчаны, а жыхары, якія засталіся ў жывых, прададзены ў рабства. Месца, дзе размяшчаўся горад, было засыпана соллю. Аднак пазней рымляне зноў засялілі Карфаген, які стаў галоўным горадам рымскай Афрыкі і адным з найбуйнейшых гарадоў імперыі аж да арабскага заваявання. Цяпер на тым месцы, дзе знаходзіўся Карфаген, размяшчаецца прадмесце Туніса.

Remove ads

Зноскі

  1. Charles E. Little. The Authenticity and Form of Cato's Saying "Carthago Delenda Est"(англ.) // The Classical Journal. — 1934. — Т. 29. — № 6. — С. 429—435.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads