Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу віленскага біскупа А. Сапегі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі.

Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл

Thumb
Касцёл у 198 годзе

Касцёл — трохнефная шасцістаўповая базіліка, цэнтральны неф якой завяршаўся паўкруглай апсідай (30х18,9 м). У інтэр'еры касцёлу былі ўбудаваны пяць алтароў, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай, на хорах быў дванаццацігалосы арган Касцёл меў два ўваходы: першы з боку плошчы быў аформлены порцікам з шасцю іанічнымі калонамі і балконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

Кляштар

Кляштар пабудаваны ў 1781—1804 гг., уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус з калідорнай планіроўкай. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару былі пакрыты дахоўкай. У комплекс уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы, сад, палісаднік і каменная агароджа з уязной брамай. Кляштарны двор быў выбрукаваны. У 1864 г. пасля закрыцця кляштару касцёл стаў прыходскім.

Remove ads

Святары[1]

  • Ігнат Юр’евіч Рудзіс (1896—1902);
  • Нікадзім Андрэевіч Дзядуль (1900—1901);
  • Казімір Юзафавіч Батура (1903—1906?);
  • Іеранім Іеранімавіч Будрыс (1905);
  • Міхал Юр’евіч Тамашэўскі (1906—1908);
  • Эмерыт-Віценцій Юр’евіч Юркевіч (1908—1915?);
  • Леанард Якаўлевіч Бараноўскі (1908—1914);
  • Францішак Карлавіч Будзька (1908—12, 1917?);
  • Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч (1912—1914);
  • Юзаф Казіміравіч Дзям’ян (1914—1923);
  • Язэп Язэпавіч Барадзюля (1919);
  • Юзаф Станіслававіч Лук’янін (1922);
  • Адольф Готлібавіч Філіп (1924—1925?);
  • Міхал Хрыстафоравіч Цакуль (1925);
  • Казімір Францавіч Яновіч (пасля 1934);
  • Антон Святаполк-Мірскі (1941—1942);
  • Чэслаў Матусевіч (з 1941);

вартаўнік: Юзаф Янавіч Цывінскі (1920-я). Паводле некаторых звестак, у касцёле таксама служылі: Валінскі, Ваяводскі, Дзеражынскі, Сяніцкі Войцэх, Яркевіч (Юркевіч)[1].

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads