Аляксандр Казімір Сапега
(1624—1671) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Казімі́р Сапе́га (13 мая 1624, Мацееў на Валыні — 22 мая 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (ад 1668)[4].
Remove ads
Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Фрыдэрыка і Евы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Крыштафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіуме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучанне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балонні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.
14 мая 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж года атрымаў капланскія пасвячэнні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў салдацкі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад ваенна-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу і Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасля смерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёння. Пахавалі біскупа ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні[5].
Remove ads
Зноскі
- Aleksander Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.
- Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads