Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Стараселле)
Стараселле From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у вёсцы Стараселле Шклоўскага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. На 1913 год налічвалася каля 1200 парафіян. Знішчаны савецкай уладай у 1939 годзе.
Архітэктура
Храм быў вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства пад уплывам стылю барока. Уяўляў сабой магутны, выцягнуты па падоўжнай восі прамавугольны зруб, што пераходзіў у вузейшую пяцігранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і быў завершаны чацверыковай купальнай сігнатуркай. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 чацверыковыя вежы з фігурнымі барочнымі купаламі. На фоне вертыкальнай шалёўкі вылучаліся высокія прамавугольныя аконныя праёмы. Справа перад касцёлам стаяла двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з адкрытым верхнім каркасным ярусам.
Remove ads
Святары[1]
- 1895—1905 — Ігнат Урбановіч
- 1906—1930? — Юзаф Францавіч Вярыга
Зноскі
- Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 599. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads