Касцёл Святога Андрэя Баболі (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Андрэя Баболі (Полацк)map
Remove ads

Касцёл Святога Андрэя Баболі — мураваны каталіцкі храм Полацку Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Андрэя Баболі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У гісторыі Полацка было шмат каталіцкіх святынь -- касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бернардзінцаў і іншыя. Да 1970-х гадоў ніводнага каталіцкага храма ў Полацку не захавалася.

Парафія святога Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 года. Вернікам перададзены будынак былога кінатэатра ў Задзвінні, які і перабудавалі ў касцёл.

Архітэктура

Архітэктар касцёла В. Пайругi. Будынак шмат’ярусны, па-сучаснаму асіметрычны, да яго было дабудавана памяшканне нядзельнай школы. Галоўнай часткай экстэр’ера з’яўляецца пяціярусная вежа-званіца, грацыёзная, увянчаная аграненым шатром[1].

Мастак Уладзімір Кандрусевіч намаляваў фрэскі, а скульптар Валер’ян Янушкевіч зрабіў барэльефы «За веру пакутнікі» на ўваходных дзвярах. Сёння полацкі касцёл Св. Андрэя Баболі — адметны помнік культавай архітэктуры канца ХХ ст[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads