Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў (Полацк)
Remove ads

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Полацку. Пабудаваны на правым беразе Заходняй Дзвіны (сучасная вул. Ніжне-Пакроўская, 20). Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Хуткія факты Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў, Краіна ...

Комплекс складаўся з касцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у былым жылым корпусе кляштара размешчана адміністацыйная ўстанова.

Remove ads

Гісторыя

Драўляны кляштар быў узведзены ў 1628 г. па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавацкіх. Мураваны касцёл Святога Антонія пабудаваны ў 17631775 гг.

У 1778 г. пабудаваны мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы корпус, які шчыльна прылягаў да касцёла.

У 1833 г. кляштар быў закрыты, касцёл і жылы корпус перададзеныя праваслаўнаму ведамству. Пазней будынак касцёла зруйнавалі, а ў канцы XIX ст. на яго месцы пабудаваны двухпавярховы будынак з частковым выкарыстаннем сцен і сутарэнняў, на фасадах былі паўтораны архітэктурныя дэталі жылога корпуса.

У 1917 г. ў будынку размяшчаўся Полацкі камітэт РСДРП. У 1978 г. па доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1]. У Другую сусветную вайну будынак, узведзены на месцы касцёла быў разбураны.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл

Касцёл — трохнефны дзвюхвежавы з вежачкай над галоўным алтаром храм (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрыты двухсхільным дахам з чарапічным накрыцдём. Паміж трох'яруснымі вежачкамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках асноўнага аб'ёму было две сакрысціі. Над бабінцам былі хоры, дзе размяшчаўся арганна дзесяць галасоў. Галоўны алтар і чатыры дадатковыя былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 г.).

Жылы корпус

Thumb
План кляштара. 1869
Thumb
Кляштар, сучасны стан
Thumb
План 1-га паверха

Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак з бакавым рызалітам (на дваровым фасадзе). Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Плоскасці сцен надзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, па 2-м паверсе з дэкаратыўнымі нішамі. Унутраная планіроўка зменена[1]. Пакрыты дахоўкай, з боку ўнутранага панадворку чатыры дахавыя акны[2]. Будынак — помнік архітэктуры барока[1].

У сярэдзіне 19 ст. жылы корпус прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У пачатку 1990-х гг. частка будынка выкарыстоўвалася адміністрацыйнай установай, частка адведзена пад жыллё[1].

Remove ads

Зноскі

  1. 1843.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Віцебская вобласць.  496 с., іл.
  2. Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads