Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Орша)
Орша From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у 1680—1832 гадах у г. Орша. Размяшчаўся на паўднёвым-ўсходзе горада і займаў адзін з кварталаў уздоўж вуліцы, пракладзенай паралельна берагу Дняпра. Захаваўся былы кляштарны корпус, размешчаны па вул. Дамініканскай, 4.
Remove ads
Гісторыя
Аб кляштары францысканцаў у Оршы захаваліся толькі кароткія гістарычныя дадзеныя. Кляштар заснаваны ў 1612 годзе. Каменны храм закладзены ў 1680[1] годзе па фундацыі рэчыцкага стольніка Войцеха Станіслава Катоўскага. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10 жніўня 1768 года. Тады ж пабудаваны жылы корпус[2].
На плане Оршы 1813 года кляштарны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пазначаны як спалены. Пасля адбудовы ў XIX стагоддзі пераасвячоны ў імя Святога Антонія[1].

У 1863 годзе скасаваны. Пасля закрыцця ў ім размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 1920—1930-я гады рамеснае вучылішча[2].
Касцёл знішчаны ў 1970-я гады, калі расшыралі праезную частку вуліцы Савецкай. У былых кляштарных мурах да нядаўняга часу размяшчалася турма. Цяпер будынак занядбаны[1].
Remove ads
Архітэктура


Мураваны касцёл кляштара быў узведзены ў стылі барока паводле канона трохнефавай вухвежавай базілікі. Двухярусныя вежы былі накрыты пакатымі шатрамі, бакавыя фасады рытмічна чляніліся высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў, сярод якіх: Нараджэння Дзевы Марыі, Ісуса Хрыста, Апекі Найсвяцейшай Божай Маці, Святога Францыска, Святога Антонія, Святога Іосіфа. Касцёл алтаром арыентаваўся на поўдзень, галоўным фасадам звернуты да вуліцы і да ракі, размяшчаўся з невялікім водступам ад лініі забудовы[1].
У кляштарны комплекс уваходзілі двухпавярховы каменны корпус і аднапавярховыя каменныя келлі. Двухпавярховы корпус кляштара стаяў ззаду касцёла, трохі ўверх па рэльефу, які тут павышаецца.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads