Касцёл Святога апостала Лукі і кляштар дамініканцаў (Чашнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога апостала Лукі і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У 1664 годзе харунжым Адамам Слушкам быў заснаваны дамініканскі кляштар і ў 1674 годзе быў узведзены касцёл.
Мураваны храм быў пабудаваны ў 1779—1786 гадах у стылі барока. Побач знаходзіўся кляштар дамініканцаў і бібліятэка. На вежах размяшчаліся гадзіннік і 3 званы, адлітыя ў Рызе.
У 1830 годзе ў кляштары былі прыёр, трое айцоў дамініканцаў і 8 чалавек абслугі. Разам з дамініканцамі ў Чашніках працавалі сёстры марыявіткі, якія мелі кляштар, дзе настаяцельніцай з’яўлялася сястра Эмілія Дзяўшовіч.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў кляштар дамініканцаў у Чашніках быў скасаваны, але касцёл заставаўся дзеючым парафіяльным. Кляштар сясцёр марыявітак існаваў кароткі час, ужо ў 1845 годзе ён быў ліквідаваны.
У 1868 годзе пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты, а будынак перададзены праваслаўнай царкве i стаў Мікалаеўскім саборам.
У 1930 годзе па загадзе мясцовых уладаў вежы сабора да ўзроуню другога яруса знеслі i візуальна аб’ядналі з асноўным аб’ёмам будынка, які перарабілі пад дом культуры.
Будынак быў моцна пашкоджаны ў часы Другой сусветнай вайны. У пачатку 1960-х гадоў знеслі ўжо рэшткі сцен, з якіх мясцовае насельніцтва пасля вайны здабывала цэглу для гаспадарчых патрэб. Будаўніцтва побач новай школы толькі паскорыла прыняцце рашэння аб руйнаванні былога касцёла. На гэтым месцы цяпер знаходзіцца школьная спартыўная пляцоўка[1].
Remove ads
Зноскі
- Дамініканскі касцёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 студзеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads