Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага — мураваны каталіцкі храм у г. Віцебску. Размяшчаецца па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.
Remove ads
Гісторыя
22 кастрычніка 2000 г. была адпраўлена першая святая Імша для вернікаў парафіі Ісуса Міласэрнага ў касцёле Св. Барбары, прысутнічала 56 чалавек. 16 лістапада 2000 г. парафія Ісуса Міласэрнага атрымала дазвол на пабудову часовай капліцы. 3 снежня адбылася першая святая Імша ў новазбудаванай капліцы, 25 снежня капліцу асвяціў біскуп Уладзіслаў Блін.
З сакавіка 2001 г. першым пробашчам парафіі стаў кс. Дарыюш Кубіца. 30 чэрвеня 2001 г. у парафіі адбылася першая біскупская візітацыя. 12 верасня 2004 г. кс. біскуп ардынарый асвяціў пляцоўку, а ў сярэдзіне кастрычніка 2004 г. гарадскія ўлады далі канчатковы дазвол на будаўніцтва новай святыні.
Кансекрацыя касцёла Ісуса Міласэрнага адбылася 10 кастрычніка 2009 г. у межах святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі. Літургію, падчас якой адбывалася асвячэнне, узначальваў Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Марцін Відавіч.
18 чэрвеня 2011 г. касцёл стаў кафедральным. Урачыстую літургію ў новай кафедры ўзначаліў прадстаўнік Папы Бенедыкта XVI кардынал-дыякан Рабер Сара[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads