Кафедральны сабор Задара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор святой Анастасіі (харв.: Katedrala sv. Stošije) — рымска-каталіцкі кафедральны сабор у Задары, Харватыя, цэнтр архідыяцэзіі Задар і самая вялікая царква ва ўсёй Далмацыі (прыбярэжны рэгіён Харватыі).


Вытокі царквы ўзыходзяць да хрысціянскай базілікі, пабудаванай у IV—V стагоддзях, тады як большая частка цяперашняга трохнефнага будынка была пабудавана ў раманскім стылі на працягу ХІІ-ХІІІ стагоддзяў.
Remove ads
Гісторыя
Першы вядомы біскуп у Задары — Фелікс. Ён удзельнічаў у двух царкоўных саветах, у Аквіле ў 381 годзе і ў Мілане ў 390 годзе. Спачатку заступнікам базілікі быў святы Пётр. У часы біскупа Даната дыяцэзія атрымала ад імператара Нікіфара I мошчы (попел) святой Анастасіі, якая стала новай заступніцай сабора. Данат замовіў саркафаг для рэшткаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў саборы. Царква была ў значнай ступені перапрацавана ў ХІ-ХІІІ стагоддзях і была паўторна асвечана папам Аляксандрам VII у 1177 годзе.
Падчас аблогі горада Задар з боку венецыянцаў і крыжакоў у 1202 годзе сабор быў моцна пашкоджаны. На працягу ўсяго ХІІІ стагоддзя будынак рамантаваўся. Ён быў зноў асвечаны 27 мая 1285 года[1], хоць новы будынак, спраектаваны падобным да царквы Санта-Марыя-дэла-П’яца ў Анконе, быў завершаны толькі ў 1324 годзе.
Першыя два паверхі званіцы былі пабудаваны ў 1452 годзе. Для завяршэння будаўніцтва быў наняты сэр Томас Грэм Джэксан, і вежа была скончана ў 1893 годзе[2].
Папа Ян Павел II наведаў сабор 9 чэрвеня 2003 года падчас аднаго са сваіх апошніх міжнародных падарожжаў.
Remove ads
Апісанне
Фасад, пабудаваны ў 1324 годзе, мае тры ордары: ніжні, больш масіўны з трыма парталамі, цэнтральны, з барэльефам Мадонны з немаўлём, святога Хрысагона і Анастасіі, і верхні, які завяршаецца трохкутным франтонам і ўпрыгожаны сляпымі аркадамі. Таксама фасад упрыгожваюць вялікае акно-ружа ў раманскім стылі і меншае акно-ружа ў гатычным стылі. Левы край фасада ўпрыгожаны статуяй льва, правы край — статуяй быка: гэта сімвалы евангелістаў Марка і Лукі, адпаведна. Багата ўпрыгожаны галоўны партал змяшчае барэльеф з чатырма апосталамі. Люнет левага партала ўпрыгожаны статуяй містычнага ягняці, а кансолі каля склепа ўтрымліваюць статуі анёла Гаўрыіла і Панны Марыі, старэйшыя па паходжанню за сам партал.
Сабор мае цэнтральны і два бакавыя нефы. Прэзбітэрый размешчаны на ўзвышэнні; крыпта ХІІ стагоддзя знаходзіцца пад ім. У прэзбітэрыі размешчаны хоры, выкананыя ў гатычным стылі ў XV стагоддзі; над галоўным алтаром раннегатычны ківорый 1322 года, а за ім — каменнае сядзенне, зробленае для архібіскупа. На паўночнай сцяне знаходзіцца мармуровы алтар з выявамі святога Дамініка і Святога Сэрца. Алтар быў перанесены з аднайменнай царквы. Другі алтар прысвечаны чыстцовым душам і быў пабудаваны венецыянскім мулярам Пятром Анега ў 1805 годзе. У канцы нефа знаходзіцца мармуровы алтар з выявай Святога Сэрца, а ў апсідзе знаходзіцца мармуровы саркафаг з мошчамі святой Анастасіі з надпісам біскупа Даната (ІХ стагоддзе). У саборы таксама можна ўбачыць фрагменты сярэднявечных фрэсак.
У паўднёвым нефе месціцца мармуровы алтар, які выкарыстоўваецца для захоўвання рэліквій. Побач з ім знаходзіцца алтар святой Камуніі скульптара А. Вівіані (1718). Алтар мае багатыя ўпрыгажэнні з калонамі і статуямі. Пад шатром — статуя Мадоны з памерлым Хрыстом, які ляжыць у яе на каленях, са статуямі Майсея і Іллі па баках. На алтарных крылах знаходзяцца вялікія статуі чатырох евангелістаў, а пад імі — фігуры цнотаў.
Царква мае шасцівугольны баптыстэрый, які ўзыходзіць да VI стагоддзя, размешчаны на паўднёвым баку сабора. Арыгінальны баптыстэрый быў разбураны ў бамбёжцы Задара 16 снежня 1943 года і быў адноўлены ў 1989 годзе.
Сцены і апсіда рызніцы, таксама вядомая як капліца святой Варвары, належаць да самых старажытных частак сабора, нароўні з мазаікай падлогі з выявай двух аленяў (пачатку V стагоддзя).
Музей царкоўнага мастацтва ўтрымлівае Задарскі паліпціх, раннюю працу венецыянскага мастака Віторэ Карпача.
Remove ads
Зноскі
- Sv. Stošija (Katedrala)(нявызн.). Праверана 23 снежня 2014.
 - The builder of the bell tower of the Romanesque cathedral of St Anastasia. Праверана 18 лістапада 2015.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

