Качан (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кача́н[1] (трансліт.: Kačan, руск.: Кочан) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

  • 1925 год — 16 двароў.
  • 1959 год — 73 жыхары (паводле перапісу).
  • 1999 год — 17 жыхароў.
  • 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў.
  • 2010 год — 12 жыхароў[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Дзяржкартгеацэнтр(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads