Клецкая беларуская гімназія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клецкая беларуская гімназія
Remove ads

Клецкая беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова 1924—1931 гадоў у Клецку.

Хуткія факты Клецкая беларуская гімназія, Заснавана ...
Thumb
Настаўнікі Клецкай гімназіі ў 1931 годзе. Другі злева — Мікалай Чарнецкі

Гісторыя

Заснавана ў 1924 годзе ініцыятывай беларускай грамадскасці Клецка і навакольных вёсак з дазволу польскіх улад. Утрымлівалася на ахвяраванні і аплаты за навучанне. Дырэктарам быў Р. Якубёнак.

Прымаліся вучні, якія скончылі 4 класы народнага вучылішча. Выпускныя экзамены навучэнцы здавалі ў Віленскай або Навагрудскай гімназіях. За час існавання гімназія выпусціла 3 патокі абітурыентаў, каля 20 атрымалі пасведчанні пра сярэднюю адукацыю. У 1924/25 навучальным годзе займалася 58 юнакоў і дзяўчат у 1—4-м класах і 20 у падрыхтоўчым, у асноўным дзеці местачкоўцаў, сялян з навакольных вёсак Клеччыны і Стаўбцоўскага павета. У 1925/26 — 78 вучняў у 1—5-м класах і 20 у падрыхтоўчым, у 1930/31 — 160 вучняў у 1—8-м класах з усёй Заходняй Беларусі. Для маламаёмных сялянскіх дзяцей адкрыты тры інтэрнаты, іх вызвалялі ад платы за навучанне. Выкладчыкамі працавалі В. Арэнь, М. Чарнецкі, В. Сініцына, В. Русак, Я. Драчан, М. Рудакевіч. А. Кішкель, Ю. Мушкат, А. Валынчык,[1] Ганна Малойла і іншыя. Пры гімназіі быў літаратурны гурток, які пазней пераўтварыўся ў лiтаратурна-мастацкi, а таксама хор i аркестр

У канцы 1920-х гадоў у гімназію паступова пранікала палітызацыя, якая спачатку мела нацыянальна-адраджэнскі характар. У 1928 годзе створана падпольная камсамольская арганізацыя, гімназісты падтрымлівалі сувязь з Беларускім сялянска-работніцкім клубам «Змаганне». У 1929 годзе гімназію папоўніла група гімназістаў, выключаных за рэвалюцыйную дзейнасць з Віленскай, Навагрудскай і Радашковіцкай гімназій. На тэрыторыі сучаснага Клецкага раёна ў 19 вёсках навучэнцы гімназіі стварылі камуністычныя ячэйкі, у якіх было 88 камсамольцаў. У жніўні 1931 года дэфензіва выкрыла падпольную дзейнасць навучэнцаў гімназіі і правяла арышты. Гімназія закрыта польскімі ўладамі. У канцы 1932 года адбыліся судовыя працэсы, больш за 20 гімназістаў засуджаны на розныя тэрміны турэмнага зняволення.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads