Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»map
Remove ads

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» ў Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кісялёва (№ 30) і Максіма Багдановіча.

Хуткія факты Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя», Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Комплекс узведзены ў 1864 годзе і складаецца з трох асноўных і некалькіх дапаможных будынкаў, абнесеных глухой цаглянай агароджай, размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі. Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. М. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна-вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі першага і другога паверхаў[1].

На будынку ў 1970 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 годзе (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін)[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads