Красны (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кра́сны[1] (трансліт.: Krasny, руск.: Красный) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтамабільная дарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 жыхар. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 17 двароў, 96 жыхароў.
- 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads