Крысціна Агілера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціна Марыя Агілера (англ.: Christina María Aguilera, нар. 18 снежня 1980, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская поп-спявачка , аўтар песень, танцорка, актрыса , прадзюсар, філантроп, а таксама пасол добрай волі ААН[6].
Уладальніца 5 прэмій «Грэмі» і адной Лацінскай прэміі «Грэмі». «Rolling Stone» назваў яе адной з 100 вялікіх выканаўцаў усіх часоў, так, яна стала самай маладой прадстаўніцай і адзінай маладзейшай за 30 гадоў[7]. Агульная колькасць прададзеных альбомаў складае больш за 70 мільёнаў копій, якія зрабілі яе адной з самых прадаваных спявачак усіх часоў.
Узнагароджана Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША за ўклад у барацьбу з голадам. З'яўляецца паслом World Food Program і ААН. Ахвяравала на дабрачыннасць больш за 117 млн долараў.
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Christina Aguilera (1999)
 - My Kind of Christmas (2000)
 - Mi Reflejo (2000)
 - Stripped (2002)
 - Back to Basics (2006)
 - Bionic (2010)
 - Lotus (2012)
 
Туры
- Christina Aguilera in Concert (2000—2001)
 - Justified & Stripped Tour (2003)
 - Stripped Live… on Tour (2003)
 - Back to Basics Tour (2006—2008)
 
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
 - Christina Aguilera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - Deutsche Nationalbibliothek Record #123009189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
 - Агилера будет бороться с детским голодом как посол доброй воли ООН (руск.)(недаступная спасылка). РИА Новости (8 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 4 сакавіка 2012.
 - 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў Архівавана 21 чэрвеня 2012.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
