Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод
Remove ads

Холдынгавая кампанія «АўтаКрАЗ» (да 1999 года — Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (укр.: Кременчуцький автомобільний завод)) — украінскі вытворца і пастаўшчык цяжкіх грузавых аўтамабіляў і аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння.

Хуткія факты «АўтаКрАЗ», Тып ...
Thumb
КрАЗ-6322RA Bastion-01
Remove ads

Гісторыя

Кампанія была створана на базе Крэмэнчуцкага аўтамабільнага завода і да 2022 года з’яўлялася індустрыяльным крылом фінансава-вытворчай групы «Фінансы і Крэдыт». На 2006 год сабрана 800.000 грузавікоў.

2014—н.ч.

З пачаткам вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе КрАЗ пачаў пастаўкі тэхнікі для ўкраінскай арміі. У 2014 годзе Мінабароны закупіла 100 аўтамабіляў, у 2015—599 шт, у 2016—241 шт, у 2017—273 шт, у 2018 — 59 шт. Акрамя таго, каля 1000 аўтамабіляў набыла Нацыянальная гвардыя Украіны і 500 адзінак закупілі Памежныя войскі. Акрамя войска, куплялі машыны і дзяржаўныя прадпрыемствы. Аднак пры гэтым выпуск аўтамабіляў на КрАЗ стала зніжаўся. У 2014 годзе завод агульны выпуск склаў 1388 грузавікоў. У 2016 аб’ём вытворчасці скараціўся да 800 штук. У 2017 зрабілі 629 машын. Пазыковая нагрузка прадпрыемства расла[3]. У верасні 2018 года Гаспадарчы суд Кіева распачаў справу аб банкруцтве «АўтаКрАЗ» па пазове Ощадбанка[4]. У 2019 годзе акцыі «АўтаКрАЗ» пачалі прадаваць за даўгі.

З 2019 года закупка аўтамабіляў узброенымі сіламі Украіны спынілася[5].

6 лістапада 2022 года Нацыянальная камісія Украіны па каштоўных паперах і фондавым рынку прыняла рашэнне аб забеспячэнні прымусовага адчужэння акцый ПАТ «АўтаКрАЗ» ва ўласнасць дзяржавы[6].

Remove ads

Прадукцыя

Thumb
КрАЗ-255Б — аэрадромны цягач
Thumb
КрАЗ H12.2
  • КрАЗ H12.2
  • КрАЗ H23.2
  • КрАЗ-7634
  • КрАЗ-5401

Агрэгатная зборка

  • Karsan J9

Прадукцыя заводу прадстаўлена больш чым у 30 краінах свету, сярод іх Ангола, Афганістан, Балгарыя, Вялікабрытанія, В’етнам, Гана, Гвінея, Германія, Егіпет, Ірак, Іран, Емен, Куба, Ліберыя, Лівія, Манголія, Нігерыя, Паўночная Македонія, Польшча, Сірыя, Тайланд, Экватарыяльная Гвінея.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads