Кульшыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́льшыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Кульшычы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ржаўкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 24 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васькавіцкага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads