Купяціцкі крыж-энкалпіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купяціцкі крыж-энкалпіён, або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж-энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінска. Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці Божай[1]. Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў спецыяна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяліліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы.

Remove ads
Апісанне
Купяціцкі энкалпіён тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з'яўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI-пач. XII ст.[2] Яе выявы рэльефныя. На адной створцы змешчана распяцце з пагруднымі выявамі святых, на другой — Маці Божай з дзіцем, а ў медальёнах — бюсты мучанікаў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads