Куравічы (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́равічы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нежлеўка, за 20 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні возера 0,28[3][2] км². Даўжыня 0,85 (0,76[3]) км, найбольшая шырыня 0,47 (0,49[3][4])км, даўжыня берагавой лініі 2,7 (2,85[3]) км. Найбольшая глыбіня 3,6[3] м, сярэдняя — 1,86[4] м. Плошча вадазбору 3 км². Аб’ём вады 0,52[3] млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй ад 3 да 6 метраў. Берагавая лінія звілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера высцілаюць гліністы іл і сапрапелі. Возера значна зарастае падводнай расліннасцю. Бяссцёкавае.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35.21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads