Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонцаmap
Remove ads

Маўзалей Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра (афіцыйная назва — Кымсусанскі мемарыяльны палац, кар.: 금수산기념궁전; з 16 лютага 2012 года — Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца) — пахавальня Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. размешчана на паўночным усходзе Пхеньяна. Насупраць маўзалея, на гары Тэсон знаходзяцца Мемарыяльныя могілкі рэвалюцыянераў, на якіх пахаваны Кім Чэн Сук, жонка Кім Ір Сена і маці Кім Чэн Іра. Разам маўзалей і могілкі складаюць адзіны комплекс.

Хуткія факты Кымсусанскі мемарыяльны палац, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пры жыцці Кім Ір Сена ў палацы размяшчалася яго рэзідэнцыя. Пасля яго смерці па загадзе Кім Чэн Іра будынак быў пераабсталявана ў маўзалей Кім Ір Сена. Цела Кім Ір Сена ляжыць у адкрытым саркафагу.

29 снежня 2011 года ў маўзалеі было пахавана цела Кім Чэн Іра. 16 лютага 2012 года ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння Кім Чэн Іра пераназваны ў Кымсусанскі палац Сонца.

Допуск у маўзалей замежнікаў ажыццяўляецца толькі падчас турыстычных паездак. Забаронена фатаграфаваць целы памерлых кіраўнікоў КНДР, гучна размаўляць. Усталяваны дрэс-код прадугледжвае наяўнасць годнага адзення з няяркай расфарбоўкай.

Remove ads

Зноскі

  1. Joinau B. Les régimes de visibilité de Pyongyang: Pour une topo-politique de la distance — 2016. — 28 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q114878764'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112467624'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads