Ладзіслаў Кліма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ладзіслаў Кліма (чэшск.: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэшскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філосаф.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям'і канцылярскага служачага. З маладосці цікавіўся філасофіяй, наведваў гімназію да 1895 года, калі яго выключылі за непрыязнае выказванне ў адрас манархіі. Пасля гэтага перайшоў у заграбскую гімназію, але, не скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Не маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.
Філасофія Л. Кліма заснавана на тэорыях саліпсізму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філасофскіх поглядаў Джорджа Берклі, Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.
Кліма пісаў філасофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка яго твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасля яго смерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам знішчыў 90 % сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадах.
Пад уплывам сваёй філасофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў.
Remove ads
Бібліяграфія
Беларускія пераклады
«Чалавечую трагікамедыю» на беларускую пераклаў Макс Шчур.
Зноскі
- Ladislav Klima // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ladislav KLÍMA // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých ve vinohradské nemocnici, sign. NEMVIN Z1, s. 34 — Т. NEMVIN Z1. — С. 34.
- BillionGraves — 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads