Ланькаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ланькаў.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рагацкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рагач. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ланькава, сельсавет перайменаваны ў Ланькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 лютага 1974 года скасаваны пасёлкі Глінішча і Малінаўка[1], 21 лютага 1978 года — вёскі Васілеўшчына (злілася з вёскай Рагач), Новае Жыццё (злілася з вёскай Бор) і Каменка (злілася з вёскай Ількавічы)[2], 24 студзеня 2017 года — пасёлак Заліп’е[3], 30 жніўня 2017 года — пасёлкі Краснагор’е і Леніна[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 776 чалавек[7].
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 9 (1563).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads