Леанід Януаравіч Прокша

беларускі савецкі пісьменнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Януаравіч Про́кша (6 (19) красавіка 1912, Полацк — 9 снежня 1994[1]) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.

Хуткія факты Леанід Януаравіч Прокша, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум[2]. У 1931—1935 гадах працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гадах загадчык аддзела ў армейскіх газетах.

У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна[3]. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы»[3].

У 1969—1972 гадах галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».

Remove ads

Творчасць

Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе[3]. Працаваў на рускай і беларускай мовах.

Сярод яго твораў:

  • зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове);
  • кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972);
  • зборнік гумарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982);
  • дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975);
  • раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980);
  • творы для дзяцей і інш.
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads