Лебяда шызая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лебяда шызая[2] (Chenopodium glaucum) — аднагадовыя пустазельная травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).
Remove ads
Арэал
Від шырока распаўсюджаны па ўсім паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, сустракаецца ў Аўстраліі.
У прыродных умовах расце па сырых месцах, на берагах вадаёмаў і на саланчаках, паблізу жылля чалавека — на смеццевых месцах і агародах.
Батанічнае апісанне
Расліна з працягнутым, прыўзнятым або прамым, часта галінастым, сцяблом вышынёй да 75 см. Лісце чарговае, на хвосціках, выцягнутае, ля асновы клінаватае, з жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай. На ніжнім баку ліставай пласцінкі маецца бялёса-сопкі налёт, верхні бок чысты, гладкі, зялёнага колеру.


Кветкі абодваполыя з голымі калякветнікамі, сабраны ў кароткія шчыльныя коласападобныя суквецці. Цвіценне працягваецца з ліпеня па верасень.
Насенне круглявае, 0,5—0,7 мм у дыяметры, з глянцавай паверхняй цёмна-бурага колеру, пакрытае плёнкавым, лёгка аддзяляльным перыкарпіям. На адной расліне ў жніўні-верасні выспявае да 3000 семачак.
У месцах сумеснага росту з лебядой чырвонай (Chenopodium rubrum) утварае гібрыд Chenopodium ×schulzeanum вонкава падобны на Chenopodium glaucum, але з характэрнай сярэдняй жылкай і мучністым налётам на ніжнім баку лісця.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Вегетатыўныя часткі расліны ядуцца многімі відамі свойскай жывёлы, у тым ліку вярблюдамі.
Зноскі
- У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads