Аксамітнікавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксамітнікавыя
Remove ads

Аксамітнікавыя[1] (Amaranthaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

У большасці — гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, але ёсць таксама паўхмызнякі, хмызнякі і хмызняковыя ліяны. Лісты супраціўныя, суцэльныя, без прылісткаў. Кветкі дробныя, актынаморфныя, двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік з 5, пры рэдукцыі, 1-4 лускаватых лісцікаў, ці зусім без іх. Тычынак 5, часам менш. Гінецэй з 2-3 (4) пладалісцікаў. Кветкі часта ў суквецці клубочак.

Пашырэнне

Шырока распаўсюджана ў тропіках, субтропіках і ва ўмераных абласцях. Уключае каля 65 родаў і 850—900 відаў. У Беларусі каля 11 відаў з роду аксамітнік.

Класіфікацыя

Падсямействы

Сістэма класіфікацыі APG II вылучае наступныя падсямействы:

  • Amaranthoideae
  • Chenopodioideae
  • Gomphrenoideae
  • Salicornioideae
  • Salsoloideae

У многіх іншых класіфікацыя[ (напрыклад, сістэме Кронквіста) падсямейства Chenopodioideae трактуется як самастойнае сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae).

Роды

Спіс родаў сямейства (78 родаў) паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)[2] — адпавядае спісу родаў падсямейства Amaranthoideae у Сістэме класіфікацыі APG II. Паводле сайта The Plant List сямейства налічвае 178[3] роду.

На тэрыторыі Расіі і суседніх краін растуць прадстаўнікі шасці родаў:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  3. Архівавана 18 чэрвеня 2017. Genera in Amaranthaceae паводле сайта The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 28 чэрвеня 2015)
  4. Amaranthus на сайте GRIN Архівавана 6 красавіка 2011 года. (англ.) (лац.) (Праверана 21 лютага 2011)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads