Леў Паўлавіч Мірачыцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Паўлавіч Мірачыцкі або Міранчыцкі (25 кастрычніка 1925, Баяры, Навагрудскае ваяводства — 7 сакавіка 2002[1]) — беларускі гісторык-славіст, літаратар. Кандыдат гістарычных навук (1972).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БДУ (1956). 3 1956 года навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — старшы навуковы супрацоўнік і вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа АН Беларусі. 3 1963 года старшы рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. 3 1970 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі.
Адзін з падпісантаў так званага «ліста дваццаці васьмі».
Даследаваў культурныя сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй і Фінляндыяй, жыццё і творчасць беларускіх і замежных дзеячаў культуры (М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Геніюш, Я. Коласа, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, А. Марачкіна, Е. Лады, К. Пліцкі, Я. Матэйкі і іншых), нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі.
Remove ads
Творы
- Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
- З незабыўных дарог. Мн., 1961;
- Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
- Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
- Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads