Людміла Віктараўна Ляховіч

беларуская і украінская лёгкаатлетка From Wikipedia, the free encyclopedia

Людміла Віктараўна Ляховіч
Remove ads

Людміла Віктараўна Ляховіч (нар. 26 чэрвеня 1989) — беларуская і украінская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне.

Хуткія факты Людміла Віктараўна Ляховіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 26 чэрвеня 1989 года ў Бярдзічаве (Жытомірская вобласць). Займацца лёгкай атлетыкай пачала ў СДЮШАР Жытомірскай вобласці. Неаднаразовая пераможца першынства Украіны сярод юніёраў. Спецыялізавалася ў бегу на 1500 і 3000 метраў. На маладзёжным Чэмпіянаце Еўропы 2011 года на дыстанцыі 10 000 метраў Людміла заваявала сярэбраны медаль з вынікам 33:35,36. У 2012 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў бегу на 5000 метраў Людміла, паказаўшы вынік 15:11,95, таксама заваявала срэбра. На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 5000 метраў заняла 24 месца.

Выйшла замуж за беларускага хадака Аляксандра Ляховіча і перабралася жыць на радзіму да мужа ў Беларусь. Выступае за Гродзенскую вобласць. На Мінскім паўмарафоне ў 2016 годзе на дыстанцыі 10 км заняла першае месца з вынікам 37:13[3].

Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Дасягненні

Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе (1:13:53).

Асабістае жыццё

Замужам за Аляксандрам Ляховічам, пражывае ў г. Астравец.

Зноскі

  1. Lyudmyla Kovalenko // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads