Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык (нар. 2 кастрычніка 1960, в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Хуткія факты Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «педыятрыя».

Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам дзіцячай кансультацыі, участковым урачом-педыятрам установы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Загадчык педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Драгічынскага райвыканкама і Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads