Маўчадскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маўчадскі сельсавет
Remove ads

Маўча́дскі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Моўчадзь.

Хуткія факты Маўчадскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Круплянскага сельсавета[2]. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Гірмантаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Катмінаўцы, Крутаўцы, Кузявічы, Мордычы і Ярашова)[3]. 21 студзеня 1961 года ў склад Пачапаўскага сельсавета перададзена вёска Дабраполь[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[5]. У 1970 годзе скасавана вёска Калеснікі (злілася з вёскай Міцкевічы)[6]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Пагулянка (злілася з вёскай Соргавічы) і Іванавічы (злілася з вёскай Саўцавічы)[7]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[8].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[9], з іх 89,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 2,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 887 чалавек[11].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads