Людовік III Анжуйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людовік III Анжуйскі
Remove ads

Людовік III Анжуйскі (25 верасня 1403 — 12 лістапада 1434) — старэйшы сын Людовіка II і Іаланды Арагонскай. Пасля смерці бацькі ў 1417 годзе атрымаў у спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля.

Thumb
Замак Тараскон, узведзены пры Людовіку III
Remove ads

Біяграфія

У 1420 годзе быў прызнаны Папам Марцінам V (Папы з’яўляліся вярхоўнымі суверэнамі Неапаля) спадчыннікам бяздзетнай неапалітанскай каралевы Джаваны II і сабраў у Рыме вялікую армію для заваявання Неапаля. Спалоханая Джаванна II паспешна ўсынавіла і прызнала спадчыннікам Альфонса V, караля Арагона і Сіцыліі. Людовік III быў вымушаны адступіць.

Але неўзабаве Джаванна II, устрывожаная тым, што Альфонс V ужо паводзіць сябе ў Неапалі як кароль, скарысталася ад’ездам Альфонса ў Іспанію і адмяніла яго ўсынаўленне.

Надыйшоў час Анжуйскіх герцагаў. У 1423 годзе Джаванна II усынавіла Людовіка III, абвясціла яго сваім спадчыннікам і герцагам Калабрыйскім. У наступныя гады Людовік III і Джаванна перыядычна вялі барацьбу з арагонцамі.

Людовік III памёр у 1434 годзе, не пакінуўшы дзяцей. Каралева Джаванна II, якая перажыла яго на год, прызнала спадчыннікам Рэнэ Добрага — брата Людовіка III.

Remove ads

Зноскі

  1. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13419312'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q49162812'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads