Лёзненская раённая цэнтральная бальніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
УАЗ «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Лёзненскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Лёзна.
Гісторыя
Цэнтральная аптэка № 16 Лёзненскага раёна створана як структурнае падраздзяленне Аптэчнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама ў 1964 годзе. Структурныя падраздзяленні аптэкі маюцца ў в. Дабрамыслі, Высачаны, Веляшковічы, Бабінавічы. Аптэчны пункт першай катэгорыі ў Лёзне размешчаны па вул. Садовай, 1. Да аптэк прымацаваны 15 аптэчных пунктаў другой катэгорыі, якія арганізаваны і функцыяніруюць пры ФАПах.
У структуры ЦРБ маецца 6 аддзяленняў: тэрапеўтычнае на 40 ложкаў, хірургічнае, якое ўключае ў сябе аперацыйны блок, педыятрычнае, інфекцыйнае, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне хуткай дапамогі і прыёмны пакой. Вялікая ўвага ў медыцынскіх установах удзяляецца павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У сістэме аховы здароўя працуюць 46 урачоў, 149 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу[1]
Remove ads
Спіс лекава-прафілактычных устаноў
Медыцынскае абслугоўванне жыхароў ажыццяўляе:
- Лёзненская ЦРБ, разлічаная на 97 ложкаў, з паліклінікай на 300 наведванняў за змену;
- Веляшковіцкая ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду;
- Дабрамыслінская ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду;
- Бабінавіцкая і Высачанская ўрачэбныя амбулаторыі;
- 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў: у вёсках Барсеева, Зачэрня, Емельянава, Крынкі, Кавалі, Надзёжына, Чкалава, Пушкі, Стасева, Якубоўшчына, Новае Сяло, Асіпенкі, Міхалінава.
Remove ads
Галоўныя ўрачы
- Мікалай Паўлавіч Курчаў (1952—1986).
- Ігар Яўгенавіч Варахобка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads