Лідзія Ільінічна Сцяпанава
савецкі рэжысёр дакументальнага кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Ільінічна Сцяпа́нава[3] (руск.: Степа́нова Лидия Ильинична; 10 (22) студзеня 1899 — 13 лістапада 1962) — савецкі рэжысёр дакуметальнага і навукова-папулярнага кіно. Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1947, 1948, 1949, 1950, 1951). Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1957 года[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Разані. Скончыла Разанскую Марыінскую жаночую гімназію і Вышэйшыя жаночыя агульнаадукацыйныя курсы імя П. Ф. Лесгафта ў Санкт-Пецярбургу[4]. У 1918—1922 гадах працавала ў Разані ў шэрагу ўстаноў[4]. У 1923 годзе пераехала ў Маскву, працавала на кінафабрыцы «Культкіно». З 1925 года — памочнік рэжысёра, са снежня 1926 года — тэхнічны памочнік рэжысёра на здымках двух фільмаў пад кіраўніцтвам рэжысёра Я. М. Пасельскага на Маскоўскай аб’яднанай кінафабрыцы «Саўкіно», пазней працавала рэдактарам-мантажорам[4]. З 1928 года — рэжысёр маскоўскіх кінафабрык — «Саўкіно», «Саюзкіно», «Саюзкінахронікі» (з 1944 года — Цэнтральная студыя дакументальных фільмаў). У час Вялікай Айчыннай вайны з 15 лістапада 1941 года па жнівень 1942 года знаходзілася ў эвакуацыі разам з кінастудыяй у горадзе Куйбышаў[4]. З 20 ліпеня па 31 жніўня 1943 года знаходзілася ў вайсковых частках Заходняга фронту, дзе праводзіла кіназдымкі (разам з кінааператарам і рэжысёрам Р. Б. Гікавым) для фільма «Арлоўская бітва»[4]. 10 лютага 1953 года звольненая са студыі разам з асноўнымі членамі здымачнай групы фільма «Па Краснадарскім краі» па асабістым распараджэнні І. В. Сталіна[4]. Пасля яго смерці была прынята на кінастудыю «Маснавукфільм»[4].
Памерла 13 лістапада 1962 года. Пахавана ў Маскве на Новых Данскіх могілках.
Remove ads
Творчасць
Працы Л. І. Сцяпанавай адлюстроўвалі найважнейшыя падзеі ў жыцці СССР. У якасці рэжысёра акрамя кінастудыі ЦСДФ прымала ўдзел у здымках на «Масфільме», «Таджыкфільме», Куйбышаўскай студыі кінахронікі, Алма-Ацінскай студыі мастацкіх і хранікальных фільмаў, Ташкенцкай студыі мастацкіх і дакументальных фільмаў[4].
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1944)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1948)
- Сталінская прэмія I ступені (1947) — за фільм «Савецкая Эстонія» (1946)
- Сталінская прэмія II ступені (1948) — за фільм «Масква — сталіца СССР» (1947)
- Сталінская прэмія II ступені (1949) — за фільм «Дэмакратычная Венгрыя» (1948)
- Сталінская прэмія II ступені (1950) — за фільм «1 мая 1949 года»
- Сталінская прэмія III ступені (1952) — за фільм «Савецкі Казахстан» (1950)
Узнагароджана двума ордэнамі Венгерскай Народнай Рэспублікі за фільм «Дэмакратычная Венгрыя»[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads