Лізавета Сяргееўна Круглікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лізавета Сяргееўна Круглікава
Remove ads

Лізавета Сяргееўна Круглікава (руск.: Елизаве́та Серге́евна Кру́гликова; фр.: Elizabeth de Krouglicoff; 19 [31] студзеня 1865, Санкт-Пецярбург — 21 ліпеня 1941, Ленінград) — руская мастачка, графік, майстар эстампа.

Хуткія факты Лізавета Сяргееўна Круглікава, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

З 1890 па 1895 год навучалася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў якасці вольнаслухача.

З 1895 па 1914 год жыла ў Парыжы, наведвала студыю А. Віці і Акадэмію Каларосі. У 1909—1914 гадах выкладала ў акадэміі La Pallette (курс «афорт»). У майстэрні Круглікавай на Манпарнасе (вул. Буасанад, 17) збіраўся Рускі мастацкі гурток (ён жа «Манпарнас»), які наведвалі як рускія, так і французскія мастакі, пісьменнікі і паэты.

У 1922—1929 гадах выкладала графіку ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе.

У 1938 і 1939 гадах мастак Міхаіл Несцераў стварыў два партрэты Лізаветы Круглікавай, першы быў прызнаны вельмі ўдалым і адразу ж быў набыты Траццякоўскай галерэяй, другі быў набыты Рускім музеем. Ён ствараўся ў Маскве, дзе Круглікава гасцявала ў мастачкі Н. А. Севярцовай у кватэры яе нябожчыка бацькі Аляксея Севярцова. Эскіз другога партрэта быў напісаны ў Колтушах.

Памерла ў 1941 годзе ў Ленінградзе і была пахавана на Літаратарскіх мастках пецярбургскіх Волкаўскіх могілак.

Remove ads

Зноскі

1. Кругликова Елизавета Сергеевна // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова

2. RKDartists Праверана 16 студзеня 2018.

3. FemBio database Праверана 5 мая 2019.

4. abART Праверана 1 красавіка 2021.

5. Union List of Artist Names Праверана 18 верасня 2025.

6. RKDartists Праверана 18 верасня 2025.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads