Лілія Мікалаеўна Вайгіна-Яфрэмава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́лія Мікала́еўна Ва́йгіна-Яфрэ́мава (нар. 15 красавіка 1977, Чэбаксары) — украінская біятланістка чувашскага паходжання, прызёр Зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, якая выступала ў свой час за зборныя каманды Расіі і Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Лілія пачала займацца біятлонам у 1987 годзе. Трэніравалася ў Г. Салдзімірава[1]. З-за невысокіх вынікаў на этапах Кубка свету яна дэбютуе толькі ў сезоне 1999/2000. Пазней яна таксама эпізадычна выступала ў Кубку свету, але замацавацца ў складзе асноўнай зборнай Расіі не змагла.
Не патрапіўшы на Алімпіяду 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, Лілія Яфрэмава прымае прапанову Беларускай федэрацыі біятлона і пераходзіць у зборную Беларусі. Выступаючы за каманду, Яфрэмава не раз падымалася на подыумы эстафетных спаборніцтваў на этапах Кубка свету, а па выніках сезону яна заняла 34 месца.
Яшчэ раз памяняўшы грамадзянства, у складзе каманды Украіны Яфрэмава становіцца адной з ключавых біятланістак. У 2006 годзе Лілія Яфрэмава дасягае вяршыні сваёй кар’еры — заваёўвае бронзавы медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне. У зборных Беларусі і Украіны трэніравалася пад кіраўніцтвам свайго мужа Канстанціна Вайгіна.
Remove ads
Кубак свету
- За Расію
- 1999—2000 — 55-е месца (13 ачкоў)
- 2000—2001 — 74-е месца (4 ачкі)
- За Беларусь
- 2002—2003 — 34-е месца (118 ачкоў)
- За Украіну
- 2003—2004 — 63-е месца (12 ачкоў)
- 2004—2005 — 60-е месца (25 ачкоў)
- 2005—2006 — 26-е месца (225 ачкоў)
- 2007—2008 — 57-е месца (20 ачкоў)
- 2008—2009 — 57-е месца (93 ачкоў)
- 2009—2010 — 53-е месца (89 ачкоў)
Узнагароды
Зноскі
- Бюджетное учреждение «Cпортивная школа олимпийского резерва №2» Салдимиров Геральд Прокопьевич (руск.). gov.cap.ru. Праверана 22 жніўня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads