Лілія Уладзіміраўна Уласава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лілія Уладзіміраўна Уласава (нар. 26 мая 1953) — беларуская правазнаўца, палітычная зняволеная.
Вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Уласава ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска. 7 верасня 2020 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 23 верасня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Катарына Барлі , намесніца старшыні Еўрапейскага парламента[5][6]. 19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны[7].
У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганаравана прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[8].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads