Макаўе (Глазаўскі сельсавет)
былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́каўе[1] (трансліт.: Makaŭje, руск.: Маковье) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 8 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 11 двароў, 71 жыхар.
- 1959 год — 59 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads