Максім Ярмалініч Вашчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Ярмалініч Вашча́нка (1650-я, Магілёў — 1708) — беларускі друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры, арандатар Магілёўскай Богаяўленскай друкарні[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Мастацтву малюнка і гравюры, відаць, вучыўся ў Віленскай акадэміі ў гуртку А. Тарасевіча, працаваў у Вільні разам з Л. Кршчановічам, А. Тарасевічам, І. Шчырскім.
З 1680-х гадоў працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1680-х гадоў да 1708 года[1].
Remove ads
Творчасць


Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» («Monarchia turecka opisana przez Ricota», Слуцк, 1678) П. Рыко[1]. 19 падпісных медзярытаў Вашчанкі з'яўляюцца копіямі гравюр французскіх мастакоў С. Леклерка, Н. Кашына для парыжскага выдання 1670 года кнігі Рыко. Медзярыты М. Вашчанкі да гэтай кнігі сталі яркай з'явай беларускай кніжнай гравюры 17 стагоддзя — гэта цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар.
Выканаў каля 23 медзярытаў для кнігі «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693)[1].
Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.
Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста[1].
Яго сын В. М. Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.
Remove ads
Зноскі
- Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads