Маргарыта I Дацкая

каралева Даніі, Нарвегіі і Швецыі (1387—1412) From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарыта I Дацкая
Remove ads

Маргарыта Дацкая (дацк.: Margrete Valdemarsdatter; 1353 — 28 кастрычніка 1412) — каралева Даніі з 10 жніўня 1387 па 24 студзеня 1396 года, рэгент Нарвегіі з 2 лютага 1388 па 6 верасня 1389 года і каралева Швецыі з 22 сакавіка 1389 па 23 чэрвеня 1396 года. Разумны і рашучы палітык і дзяржаўны дзеяч, дачка дацкага караля Вальдэмара IV Атэрдага, жонка нарвежскага караля Хокана VI. Яна мела велізарны аўтарытэт у краінах Скандынавіі.

Хуткія факты манарх Даніі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

У 1376 годзе дамаглася абрання на дацкі прастол замест Альбрэхта IV Мекленбургскага свайго сына — непаўналетняга Олафа, які ў 1380 годзе пасля смерці Хокана VI атрымаў у спадчыну прастол Нарвегіі. Маргарыта кіравала Даніяй і Нарвегіяй ад імя Олафа ў якасці рэгенткі, а пасля яго смерці ў 1387 годзе стала каралевай гэтых дзяржаў. У 1389 годзе Маргарыту Дацкую прызналі сваёй каралевай і шведы. Яна ажыцявіла ідэю скандынаўскага яднання: дамаглася ў чэрвені 1397 года ўзвядзення на прастол Даніі, Швецыі і Нарвегіі ў якасці агульнаскандынаўскага караля свайго траюраднага пляменніка Эрыка Памеранскага.

Фактычна да канца свайго жыцця Маргарыта Дацкая кіравала краінамі Кальмарскай уніі.

Thumb
Remove ads

Зноскі

1. Margareta — 1917.

2. MargaretaSLS.

3. Norman L. T. Margaret I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads