Марус Рапаліс
літоўскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марус Рапаліс (літ.: Marius Rapalis; нар. 22 сакавіка 1983, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
Доўгі час выступаў за вільнюскі «Жальгірыс». У 2008 годзе стаў іграком «Таўрыі», выступаў за моладзевы склад гэтага клуба. У 2009 годзе вярнуўся ў Літву, выступаў за розныя клубы.
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[2]. У гродзенскім клубе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка, у сезоне 2013 двойчы з’явіўся ў стартавым складзе ў матчах Кубка Беларусі, а ў самым канцы сезона правёў два матчы ў чэмпіянаце пасля таго, як Чэрнік атрымаў траўму.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. Сезон 2014 пачаў як другі брамнік пасля Аляксандра Сулімы, але пазней з-за няўдалай гульні апошняга заняў месца асноўнага брамніка «Нёмана».
Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Нёман» з-за фінансавых праблем клуба[4] і ў снежні 2014 года падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Тракай»[5]. У жніўні 2016 года стаў іграком юрмальскага «Спартака», дзе ў якасці другога брамніка дапамог камандзе выйграць чэмпіёнства. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў прафесійную кар’еру.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2002 годзе гуляў за моладзевую зборную Літвы.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (3): 2011, 2012, 2015
Уладальнік Кубка Літвы: 2012
Чэмпіён Латвіі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads